Летнік «Пасля гвалту» ва Ўкраіне

Летнік «After Violence: The (Im-)Possibility of Understanding and Remembering» 10-17 чэрвеня 2019 года, Дніпро (Украіна) шукае зацікаўленых удзельнікаў і ўдзельніц. Акадэмія будзе прысвечана даследаванню гістарычнай памяці аб фізічным і сімвалічным гвалце ва Ўсходняй Еўропе ў 20-21 стагоддзях. Да ўдзелу запрашаюцца PhD- даследчыкі/цы, якія жадаюць прэзентаваць свае праекты. Апошні тэрмін падачы заяўкі - 14 студзеня 2019.

Мэта школы – абмеркаваць, прагаварыць у дыскусіі наступныя тэмы:

  • досведы і сведчанні траўматычных падзей;
  • жыццё з успамінамі пра траўматычнае мінулае;
  • ушанаванне, практыкі забывання і/ці прабачэння ды практыкі, якія стаяць за імі.


Каб стаць удзельнікам/цай, неабходна даслаць сваё CV (максімальна – 3 старонкі), 3-5 старонак плану праекту, над якім даследчык/ца зараз працуе, прыклад акадэмічнага пісьма (на любой мове), імёны двух прадстаўнікоў/ц універсітэта, якія могуць даць незалежныя рэкамендацыі.

Заяўку на ангельскай мове неабходна аформіць у адзін pdf-файл і даслаць на [email protected]. У тэме ліста неабходна пазначыць тэму летняй школы “After Violence”.

Крыніца: adukacyja.info