Летнік: палітычныя партыі і дэмакратыя ў Польшчы

Летнік 9-16 ліпеня 2018 (Варшава, Польшча) прысвечаны палітычным партыям і дэмакратыі збярэ разам 20 студэнтаў і студэнтак магістратуры/аспірантуры, даследчыкаў, практыкаў і лідараў сацыяльнага грамадства, якія працуюць у галіне палітычных партый і дэмакратычнага кіравання. Удзельнік і ўдзельніцы пройдуць інтэнсіўны трэнінг у міжнароднай камандзе акадэмікаў і практыкаў і атрымаюць сертыфікат пасля заканчэння. Удзел у школе бясплатны, арганізатары аплачваюць пражыванне, навучанне, ланчы. Транспартныя выдаткі аплочваюць удзельнікі. Апошні тэрмін падачы заяўкі - 18 траўня 2018.

Мэта летняй школы - абмеркаваць шырокі спектр аналітычных перспектыў у вывучэнні палітычных партый, партыйных сістэм, выбараў, дэмакратыі, вывучыць даследчыя праекты і зрабіць уклад у інавацыю, канцэптуалізацыю, вымярэнне, аналіз і тэорыю.

Падаваць заяўкі могуць студэнты магістратуры, аспірантуры, даследчыкі, практыкі і лідары сацыяльнага грамадства, якія працуюць у галіне палітычных партый і дэмакратычнай кіравання.

Крыніца: osce.org