Летнік па правах чалавека для моладзі – 2019 (Літва)
У межах адукацыйнай праграмы ўдзельнікі і удзельніцы знаёмяцца з гісторыяй і філасофіяй правоў чалавека, а таксама метадамі і сродкамі іх абароны на нацыянальным і міжнародным узроўнях. Да ўдзелу запрашаюцца маладыя людзі з Беларусі, зацікаўленыя ў набыцці ведаў у галіне правоў чалавека (18-27 гадоў). Месца правядзення: Беларускі Дом правоў чалавека Літва (Вільня). Працоўныя мовы: беларуская і руская. Школа другога набору 23-31 ліпеня 2019, заяўкі прымаюцца анлайн да 23 чэрвеня 2019 уключна.
Умовы:
- Трэба абавязкова прысутнічаць на ўсіх занятках. Арганізатары пакідаюць за сабой права выключыць удзельніка/удзельніцу ў выпадку невыканання ўмоваў удзелу ў Школе.
- Удзел у занятках і навучальныя матэрыялы бясплатныя. Арганізатары Школы бяруць на сябе расходы на аплату віз і страхавых полісаў, транспартных выдаткаў (кошт праезду да месца правядзення Школы і назад), пражывання і харчавання. Транспартныя выдаткі, звязаныя з афармленнем віз, кампенсаваныя не будуць.
Выкладчыкамі ды выкладчыцамі школы з’яўляюцца прадстаўнікі/цы вядучых праваабарончых арганізацый Беларусі і іншых краін, вядомыя і аўтарытэтныя спецыялісты/кі ў галіне правоў чалавека і права.
Пажадана прадставіць таксама рэкамендацыйны ліст (ад праваабарончай ці іншай грамадскай арганізацыі, з якой супрацоўнічае прэтэндэнт/прэтэндэнтка, з месца працы ці вучобы). Перавага будзе аддавацца тым, хто добра арыентуецца ў грамадскай праблематыцы, хоча атрымаць веды ў галіне правоў чалавека і жадае дзейнічаць на карысць іх абароны.
Удзельнікі і удзельніцы будуць выбраныя сярод заяўленых прэтэндэнтаў/прэтэндэнтак у выніку конкурсу, які правядзе спецыяльная кваліфікацыйная камісія. Пра вынікі конкурсу на працягу пяці дзён пасля завяршэння адбору будуць апавешчаныя ўсе заяўнікі.
Крыніца: spring96.org