Летнік па правах чалавека (Будапешт)
З 11 па 15 ліпеня 2016 года ініцыятыва "Open Society Justice" і Цэнтральны еўрапейскі ўніверсітэт ладзяць у Будапешце (Венгрыя) летнік па тэме абароны правоў чалавека.
Праграма навучання прызначана для праваабаронцаў і скіравана на развіццё навыкаў прасоўвання судовых справаў у рэгіянальных праваабарончых сістэмах і органах ААН дзеля пераменаў на практыцы.
Праграма навучання ўключае прэзентацыі, знаёмства з "кейсамі", практыкаванні, дыскусіі ў групах. Удзельнікі могуць распавесці пра справы, над якімі працуюць, прывесці канкрэтныя прыклады падчас дыскусіяў. Удзельнікі не павінны быць практыкуючымі юрыстамі.
Вітаюцца кандыдаты з досведам праваабарончай дзейнасці на працягу 3-6 год. Працоўная мова летніку - ангельская. Прадугледжана кампенсацыя выдаткаў на ўдзел і падарожжа (пры неабходнасці).
Дэдлайн - 14 лютага 2016 года. Каб падаць заяўку, калі ласка, націсніце сюды. Поўная інфармацыя - тут.
Паводле YouthOp.com.