Летнік па палітычных партыях і дэмакратыі ад АБСЕ (Польшча)
пан, 2019-04-08 05:53
Летняя школа па палітычных партыях і дэмакратыі ад АБСЕ (арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе) пройдзе ў Польшчы (Варшава) 19-25 жніўня 2019. Для каго: даследчыкі/цы, практыкі, грамадскія лідары/кі са сферы палітычных партый, выбараў, дэмакратыі і блізкіх накірункаў. Выдаткі на пражыванне і харчаванне пакрываюцца арганізатарамі, у невялікай колькасці ўдзельнічаючых таксама ёсць магчымасць атрымаць кампенсацыю транспартных выдаткаў на конкурснай падставе. Анкету запаўняць анлайн да 31 траўня 2019.
Асноўныя мэты школы:
- забяспечыць навучанне і абмеркаванне шырокага кола аналітычных перспектыў у вывучэнні палітычных партый, сістэм партый, выбараў і дэмакратыі;
- стварыць мульціназыянальны форум для маладых навукоўцаў і практыкаў для крытычнага абмеркавання іх даследвальніцкіх праектаў;
- падрыхтаваць даследвальнікаў да патрабаванняў і крытэраў міжнародных акадэмічных выданняў, заахвоціць іх публікаваць свае працы ў акадэмічных часопісах;
- дапамагчы практыкам зразумець галоўныя акадэмічныя вынаходжанні адносна палітычных партый і прасоўвання дэмакратыі;
- стымуляваць міжнароднае супрацоўніцтва ў галіне партый, партыйных сістэм, выбараў і дэмакратыі і заахвоціць даследвальнікаў і практыкаў браць удзел у такім узаемадзеянні.
Крыніца: osce.org