Летнік MediaBarCamp 2016 (Літва)
26-29 траўня 2016 года ў Літве пройдзе міжнародны летнік "MediaBarCamp", у якім возмуць удзел актывісты ў галіне медыя. Арганізатар мерапрыемства - Шведскі міжнародны ліберальны цэнтр (SILC). Мэта летніку - заахвочванне медыяактывізму і праектаў у галіне "новых медыя", інтэрнэт-камунікацыі і развіцця сацыяльных сетак. Мерапрыемства скіравана на набыццё новых кантактаў і ўмацаванне міжнароднага моладзевага супрацоўніцтва.
Тэма сёлетняга "MediaBarCamp" - мастацтва і трансфармацыя. Удзельнікі летніка абмяркуюць, якім чынам мастацтва можа ўплываць на палітычную сферу і калі палітычныя пытанні абумоўлены мастацтвам. У прыватнасці, дыскусія будзе прысвечана крэатыўным сродкам адстойвання сваёй пазіцыі, уплыў на прыняцце рашэнняў актораў грамадзянскай супольнасці і г.д.
Запрашаюцца: блогеры, перформеры, медыяактывісты, палітычныя актывісты, распрацоўшчыкі анлайн-праектаў, прадстаўнікі сацыяльна-культурніцкіх праектаў. Удзельнікі мусяць зрабіць прэзентацыю (са слайдамі на ангельскай мове).
Апошні дзень анлайн-рэгістрацыі - 18 красавіка 2016 года.
Удзел у мерапрыемстве бясплатны. Арганізатары кампенсуюць выдаткі, звязаныя з праездам, візавымі зборамі, пражываннем і харчаваннем. Падрабязнасці тут.
Паводле MediaBarCamp.com.