Летнік «Інтэграванае кіраванне, устойлівы турызм і прасоўванне біясферных запаведнікаў» (Балгарыя)
чцв, 2019-04-25 10:21
Цэнтральна-Балканскі біясферны запаведнік размешчаны ў цэнтральнай частцы Балгарыі. Летні ўніверсітэт будзе праводзіцца як у паўночнай, так і ў паўднёвай частцы Цэнтральнага Балканскага рэгіёну і будзе выкарыстоўвацца для далейшага прасоўвання праграмы MAB у рэгіёне. Заяўкі прымаюцца анлайн да 20 траўня 2019.
Летнік прапануе ўдзельнікам/цам актыўны навучальны працэс, прадаставіць магчымасці распрацаваць ідэі для сумесных праектаў, накіраваных на далейшае прасоўванне Балканскага рэгіёну і праграмы МАВ, а таксама прадаставіць магчымасць пазнаёміцца з багатай прыроднай і культурнай спадчынай Цэнтральнага Балканскага рэгіёну.
Арганізатары аплочваюць:
- пражыванне і харчаванне
- транспарціроўка з аэрапорта Сафіі або ЖД вакзала;
- аплата мясцовага транспарту;
- абсталяванне для працы.
- удзельнікі/цы самі павінны аплаціць транспартныя выдаткі да Балгарыі, усе ўдзельнікі/цы павінны прыехаць да 21 ліпеня 2019.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- кандыдаты/кі, якія актыўна працуюць у біясферных запаведніках або рыхтуюцца да паступлення на праграму МАВ;
- супрацоўнікі/цы органаў кіравання біясферных запаведнікаў, грамадскіх арганізацый, якія займаюцца пытаннямі ўстойлівасці;
- маладыя навукоўцы, нядаўнія выпускнікі/цы ВНУ або даследчыкі/цы ў сферы ўстойлівага развіцця, аховы біясферы, экалагічнай палітыкі, турызму;
- неабходна ведаць ангельскую мову.
Крыніца: eventora.com