Летнік Human Camp от Human Constanta

Беларуская праваабарончая арганізацыя Human Constanta запрашае на летні праваабарончы творчы лагер па тэме правоў чалавека і недыскрымінацыі Human Camp 2018 з 23 ліпеня па 28 ліпеня 2018 на Берасцейшчыне. Ежа, жытло і праезд – за арганізатарамі. Запоўніце анкету да 2 ліпеня ўключна.

Таксама арганізатары просяць дадаць кароткую матывацыю ў фармаце відэа, чаму вы жадаеце ўзяць удзел – можна дадаць спасылку/файл у анкету альбо даслаць на е-адрас [email protected].

Цягам 5 дзён удзельнікам і ўдзельніцам прапануецца:

  • пазнаёміцца з праваабаронцамі з шматгадовым практычным досведам;
  • даведацца пра базавыя паняткі правоў чалавека;
  • разабрацца ў аспектах недыскрымінацыі;
  • прапампавацца ў тэме правоў замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, а таксама ў тэме інфармацыйных свабод;
  • пакрэатывіць з творчымі людзьмі на тэму правоў чалавека;
  • навучыцца рабіць майстар-класы для бежанцаў і бежанак;
  • пазнаёміцца з аднадумцамі і патусіць на прыродзе.
     

Да ўдзелу запрашаецца актыўная моладзь, якая цікавіцца правамі чалавека і гатовая будаваць недыскрымінацыйнае грамадства разам, дапамагаць бежанцам/кам). Перавага будзе аддавацца ўдзельнікам і ўдзельніцам з Брэсцкага рэгіёну.

Крыніца: humanconstanta.by