Летнік Еўрапейскай школы ў Грузіі
чцв, 2019-04-04 08:15
Летнік Еўрапейскай школы ў Грузіі (16-30 жніўня 2019) - выдатная магчымасць для 14-18-гадовых беларусаў і беларусак навучыцца дыялогу і дыпламатыі і знайсці сяброў і сябровак з краін ЕС і Усходняга партнёрства. Падаць заяўку анлайн трэба да 30 красавіка 2019.
Летнік збярэ да 100 маладых людзей для ўдзелу ў розных інтэрактыўных і адукацыйных мерапрыемствах. Гэтыя мерапрыемствы будуць накіраваны на асвятленне еўрапейскіх грамадзянскіх каштоўнасцяў і развіццё супрацоўніцтва, узаемаразумення паміж культурамі і цярпімасці сярод моладзі ў краінах ЕС і краінах Усходняга партнёрства. CYNC, у рамках той жа праграмы, ужо правёў два лагеры ў 2017 і 2018 гадах, у якіх узялі ўдзел 180 замежных студэнтаў і студэнтак.
Крыніца: docs.google.com