Летнік для студэнтаў/к, якія вывучаюць хімічныя навукі (Чэхія)

Праграма летніка (7 ліпеня - 6 жніўня) будзе прысвечана вывучэнню такіх тэм: хімія, хімічныя тэхналогіі, матэрыяльная навука. Арганізатары прапануюць 28 поўных стыпендый, якія аплачваюць кошт навучання, пражывання і харчавання. Студэнты і студэнткі, якія не атрымаюць стыпендыю, павінны будуць аплаціць рэгістрацыйны ўзнос - 100€. Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 30 красавіка.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • прымаюцца заяўкі з усіх краін свету;
  • павінны скончыць ад аднаго да чатырох курсаў навучання ва ўніверсітэце;
  • павінны вывучаць такія дысцыпліны: хімія, хімічныя тэхналогіі, матэрыялазнаўства;
  • неабходна ведаць англійскую мову;
  • заяўку можна падаць анлайн. Заяўка ўключае матывацыйны ліст на тэму "Smart Governance" ці "Life is Chemistry".

 

Крыніца: upce.cz