Летнік для актыўных жыхароў і жыхарак UrbanCamp2019 (Магілёў)

Летнік UrbanCamp (7-11 жніўня) шукае актыўных удзельніц і ўдзельнікаў (18-35 гадоў) з Магілёва і іншых гарадоў Беларусі, якія хочуць займацца гарадскім актывізмам, рэалізоўваць грамадска карысныя праекты і мерапрыемствы ў сферы ўрбаністыкі, культуры, экалогіі і іншых сфер. Пражыванне, харчаванне і праезд аплачваюцца арганізатарамі. Арг. унёсак складае 30 бел. рублёў (студэнты/кі вызваляюцца ад выплаты). Для ўдзелу трэба падаць заяўку анлайн. Апошні тэрмін падачы заявак - 20 ліпеня (уключна).

Удзельнікаў і ўдзельніц чакаюць:

  • стромкія майстар-класы і воркшопы;
  • карысныя лекцыі;
  • разбор кейсаў ужо рэалізаваных праектаў;
  • групавая праца;
  • новыя знаёмствы;
  • абмен досведам і яшчэ некалькі сюрпрызаў.
  • Тэмы заняткаў: праектны менеджмент, дызайн-мысленне, праца з валанцёрамі, праца ў камандзе, стварэнне грамадскіх прастор, правядзенне публічных мерапрыемстваў і іншыя.


Акрамя адукацыйнай часткі, праграма лагера будзе напоўнена:

  • рознымі спартыўнымі мерапрыемствамі,
  • творчасцю,
  • музыкай,
  • танцамі,
  • кінапраглядамі,
  • квэстамі,
  • і «лагернай класікай»: Зарніца, Дзень Нептуна і г.д.


Па ўсіх пытаннях з арганізатарамі можна звязацца па электроннай пошце: [email protected]

Крыніца: urbanistic.by