Летнік ад UNESCO па захаванні гістарычнай спадчыны (Санкт-Пецярбург)

Летнік ад UNESCO па захаванні гістарычнай спадчыны (20 ліпеня - 1 жніўня). Арганізацыйны ўнёсак 100 еўра. Ён пакрывае пражыванне і харчаванне ў Санкт-Пецярбургу, а таксама наведванне мерапрыемстваў, запланаваных у рамках праграмы. Працэдура падачы складаецца з двух этапаў. Спачатку неабходна даслаць на адрас unesco2019spb@gmail.com матывацыйны ліст на англійскай мове, фатаграфію і скан пашпарта, а таксама запоўніць анкету анлайн да 20 чэрвеня 2019.

У далейшым будзе прапанавана прайсці інтэрв'ю на англійскай мове. Пры ўдалым праходжанні абодвух этапаў, кандыдат/ка атрымае ліст-пацверджанне пра свой удзел у лагеры. Усе падрабязнасці праграмы будуць высланы паспяховым кандыдатам/кам па завяршэнні прыёму заявак.

Крыніца: docs.google.com