Летні трансатлантычны інстытут (ЗША) запрашае беларускую моладзь
Амбасада ЗША абвяшчае прыём заявак на Праграму Трансатлантычнага летняга інстытута Бенжамена Франкліна-2017. Гэта інтэнсіўная чатырохтыднёвая праграма абмену для юнакоў і дзяўчат ва ўзросце 16-18 гадоў, якая канцэнтруецца на глабальных пытаннях, што цікавяць еўрапейскую і амерыканскую моладзь па абодва бакі Атлантычнага акіяну. Апошні тэрмін – 5 сакавіка 2017 г.
Ініцыятыва носіць імя легендарнага амерынскага дзяржаўнага дзеяча і дыпламата. Яго жыццёвыя і навуковыя інтарэсы вымушалі яго шмат падарожнічаць паміж Еўропай і Амерыкай і такім чынам збліжаць і прыводзіць да большага паразумення еўрапейцаў з амерыканцамі. І пасля 300 гадоў з моманту нараджэння жыццё Франкліна працягвае натхняць моладзь на “пабудову маста праз Атлантыку”.
Мэта летняй школы – папулярызаваць трансатлантычнае супрацоўніцтва і ўзмацніць сувязі паміж еўрапейскай і амерыканскай моладдзю з розных этнічных і рэлігійных груп і стварыць ядро моладзевых лідараў, якія будуць дзяліцца ведамі і навыкамі са сваімі аднагодкамі праз пазітыўныя дзеянні.
Праходзіць летняя школа ў перыяд з 24 чэрвеня да 22 ліпеня 2017 г. ва Ўніверсітэце Вэйк Форэст Вінстана-Салема (Wake Forest University in Winston-Salem), Паўночная Караліна, і аб’яднае 45 удзельнікаў з Еўропы і 10 з Амерыкі.
Амбасада ў супрацоўніцтве з летнім інстытутам адбяруць аднаго кандыдата ці кандыдатку з Беларусі і аднаго запаснога чалавека
У летняй школе (інстытуце) тэмы будуць вывучаць праз інтэрактыўную дзейнасць, практычныя заданні ды інш. цікавыя формы. Удзельнікі даведаюцца больш пра валанцёрскую службу, вырашэнне канфлікатаў і праблем, патрэніруюць камунікатыўная навыкі, крытычнае мысленне, талерантнасць і павагу да разнастайнасці, даведаюцца больш пра моладзевае лідарства, пабудову каманды і медыя. Выкладчыкі Інстытута пакажуць як свабода выражэння з аднаго боку забяспечвае правы, а з іншага – накладае адказнасць на грамадзян. Заняткі будуць праходзіць у форме трэнінгаў, семінараў, майстар-класаў, супольнасных праграм, навучальных тураў і культурных мерапрыемстваў.
Патрабавані да кандыдатаў і кандыдатак:
• быць грамадзянамі Беларусі;
• быць народжанымі паміж 24 чэрвеня, 1998, і 24 чэрвеня 2001 (іншымі словамі быць ва ўзросце 16, 17, або 18 years на пачатак праграмы);
• вольна валодаць ангельскай мовай;
• мець планы паступіць у ВНУ восенню 2017 у Беларусі пасля заканчэння летняй школы;
• дэманстраваць моцны лідарскі патэнцыял і цікавасць да трансатнатычных узаемадачыненняў і дыпламатыі;
• прадэманстраваць пільную цікавасць да вывучэння Злучаных Штатаў;
• мець добрую паспяховацсць у школьным навучанні, пацверджаную адзнакамі, узнагародамі і рэкамендацыямі выкладчыка;
• праяўляць схілнасць да па-закласных заняткаў і дзейнасці;
• не мець, або мець вельмі сціплы досвед вывучэння і падарожжа ў ЗША;
• быць дарослымі, адказнымі, незалежнымі, упэненымі. адкрытымі, талерантнымі і цікаўнымі;
• хацець і мець магчымасць паўнавартасна ўдзельнічаць у інтэнсіўнай летняй праграме, грамдскіх работах і актыўнай адукацыйнай падарожнай праграме;
• добра ставіца да жыцця ў кампусе, агульнага пражывання, падарожаў і ўзаемадзеяння ў шматнацыянальнай групе ўдзельнікаў з усёй Еўропы і Злучаных Штатаў;
• быць гатовымі адаптавацца да культурных і сацыяльных звычаяў, адрозных ад роднай краіны.
Калі ласка, дасылайце вашыя запоўненыя заяўкі на адрас: [email protected] пазначыўшы ў прадмеце BFTF да 5 сакавіка 2017 г.
Заяўка
Паводле: by.usembassy.gov