Летні моладзевы інстытут імя Бенджаміна Франкліна (ЗША)
Амбасада Злучаных Штатаў у Беларусі абвяшчае прыём заявак на ўдзел у Летнім моладзевым інстытуце імя Бенджаміна Франкліна ў 2016 годзе.
Інтэнсіўная 4-тыднёвая праграма абмену прызначана для ўдзельнікаў ва ўзросце 16-18 гадоў. Мэта праграмы - засяроджанне ўвагі на сусветных выкліках і праблемах, якія стаяць перад еўрапейскай і амерыканскай моладдзю, развіццё навыкаў трансатлантычнага супрацоўніцтва, паглыбленне зносін паміж маладымі людзьмі розных нацыянальнасцяў, рэлігій і г.д.
Тэмы навучання: валанцёрская праца, вырашэнне канфліктаў, камунікатыўныя навыкі, навыкі крытычнага мыслення, талерантнасць і павага да разнастайнасці, моладзевае лідарства, пабудова каманды, медыя. Удзельнікі даведаюцца, якія правы і абавязкі дае свабода слова і выказвання грамадзянам. Праграма ўключае трэнінгавыя сесіі, воркшопы, навучальныя візіты, культурніцкія мерапрыемствы.
Тэрмін праграмы - з 25 чэрвеня па 23 ліпеня 2016 года. У Летнім моладзевым інстытуце імя Бенджаміна Франкліна возьмуць удзел 45 еўрапейскіх і 10 амерыканскіх стыпендыятаў. Месца праграмы - Універсітэт Уэйк-Форэст (Паўночная Караліна, ЗША).
Для ўдзелу ў праграме будзе абраны адзін кандыдат з Беларусі (а таксама адзін кандыдат на выпадак замены).
Вітаюцца кандыдаты, якія добра валодаюць ангельскай мовай, дэманструюць лідарскі патэнцыял, характарызуюцца выдатнай акадэмічнай паспяховасцю і дасягненнямі.
Дэдлайн - 18 сакавіка 2016 года. Кандыдаты мусяць даслаць запоўненую форму заяўкі на электронную паштовую скрыню: [email protected].
Крыніца: USembassy