Летні інстытут грамадскіх даследаванняў (Германія)

З 25 ліпеня па 6 жніўня 2016 года ва Ўніверсітэце Аўгсбургу (Германія) ладзіцца "Летні ўніверсітэт грамадскіх даследаванняў" - інтэнсіўны 2-тыднёвы семінар па пытаннях развіцця грамадзянскай супольнасці, ролі індывідума ў грамадстве, ролі адукацыі ў развіцці дэмакратыі, этыкі грамадзянскасці ў дэмакратычным грамадстве. Удзельнікі семінару абмяркуюць амерыканскі і нямецкі досвед, а таксама пытанні замацавання дэмакратыі ва Ўсходняй Еўропе (Польшчы, Украіне, Беларусі).

Працоўная мова семінару - ангельская.

Арганізатары набіраюць 20 удзельнікаў (вітаюцца кандыдаты з Украіны, а таксама тыя, хто мае доўгатэрміновы інтарэс у развіцці грамадзянскага патэнцыялу Украіны і рэгіёну).

Семінар фінансуецца Германскай службай акадэмічных абменаў (DAAD). Арганізатары пакрываюць выдаткі на харчаванне, пражыванне і праезд удзельнікаў.

Кандыдаты мусяць даслаць заяўку (на ангельскай мове), якая ўключае:

• суправаджальны ліст з аповедам пра матывы ўдзелу ў семінары і Вашымі прапановамі (максімум 2 старонкі);

• СV.
Усе матэрыялы мусяць быць адпраўлены ў якасці дадаткаў да электроннага ліста ў фармаце doc або pdf на е-мэйл: [email protected]. Дэдлайн - 31 сакавіка 2016 года. Падрабязнасці - на гэтай старонцы.

 

Крыніца: 3sektar.by.