Летні Форум моладзевых лідараў Турцыі і Еўропы

Турэцка-еўрапейскі форум будучыні ў межах праграмы Цэнтра меркатара па міжнародных адносінах (Эсэн, Германія)/The Mercator Program Center for International Affairs (MPC) запрашае да 5 лютага 2017 г.  падаць заяўку на ўдзел у форуме моладзевых лідараў, які будзе праходзіць ў гарадах Стамбул і Ізмір (Турцыя) і аб'яднае маладых лідараў краін Еўропы і Турцыі дзеля наладжвання прадуктыўнага дыялогу. Форум будзе праходзіць з 2 па 9 ліпеня 2017 г. Тэма новага форуму гучыць як “Адлюстраванне перамен”. На ім будуць абмяркоўвацца такія пагрозы дэмакратыі, як прапаганда, папулізм. Якую ролю ў гэтых з’явах маюць СМІ, палітычныя партыі і грамадства. Цяжкасці працаўладкавання за мяжой і мнімыя пагрозы ад эмігрантаў ды інш. 
Арганізатары пакрываюць усе транспартныя выдаткі і пражыванне ўдзельнікам форуму.

Патрабаванні да патэнцыйных удзельнікаў і ўдзельніц

У Форуме могуць браць удзел кандыдаты і кандыдаткі, якія:
•    маюць узрост ад 28 да 38 гадоў;
•    маюць не менш за два гады досведу працы ў галіне палітыкі, культуры, эканомікі, кіравання, навукі, сродкаў мас-медыя або грамадскіх арганізацыях; 
•    маюць выдатную акадэмічную паспяховасць і прафесійныя заслугі;
•    з’яўляюцца грамадзянамі адной з еўрапейскіх краін;
•    маюць навуковую ступень;
•    выдатна валодаюць ангельскай мовай;
•    праяўляюць цікавасць да тэмы форума і еўрапейска-турэцкіх адносін.
Для ўдзелу неабходна запоўніць заяўку

Паводле: www.mpc-international.org