Лекцыя ў Мінску: Чаму дзеці малююць?

18 траўня 2016 года ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў (былы Музей сучаснага мастацтва) ў Мінску адбудзецца лекцыя "Чаму дзеці малююць?".

Вядоўца лекцыі - Юрый Іваноў, заснавальнік мінскай арт-студыі "WOSTRAU", з якой пачалі свой творчы шлях некалькі пакаленняў беларускіх мастакоў. Лектар прэзентуе педагагічны досвед, набыты ў працы з дзецьмі дашкольнага і ранняга школьнага ўзросту ў народнай арт-студыі.

Тэмы лекцыі:

  • Аб некаторых асаблівасцях дзіцячай мастацкай творчасці.
  • Сацыякультурнае асяроддзе i яго ўплыў на творчую актыўнасць дзіцяці.
  • Дзеці - носьбіты авангарднай культуры.
  • Педагог як цень дзіцяці.
  • Роля сям'і ў працэсе мастацкага выхавання.
  • Дзіцячае маляванне ў школе і дома.

Мерапрыемства пройдзе па адрасе: Мінск, пр. Незалежнасці, 47. Пачатак лекцыі - а 19-й. Уваход на мерапрыемства - па квітках Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў (15 тыс. бел. рублёў). Даведкі па тэл.: (033) 303 59 60. Лекцыя арганізавана ў межах серыі мерапрыемстваў "Дзеці. Мастацтва. Творчасць", якія зладзілі "Дзіцячыя творчыя майстэрні"  Галерэі "Ў" (Мінск).