Лекцыя: Праграмы перадунівесітэцкай падтрыхтоўкі за мяжой (Мінск)
18 студзеня а 19 гадзіне ў бізнес-клубе стартап хабе Імагуру (Мінск, вул. Фабрыцыуса 4, станцыя метро “Інстытут культуры”) адбудзецца лекцыя-размова пра праграмы перадуніверсітэцкай падрыхтоўкі за мяжой.
Сярод пытанняў сустрэчы:
- чым добрая адукацыя за мяжой;
- чаму неабходныя праграмы перадуніверсітэцкай падрыхтоўкі?
- дзе вучыцца: моўная школа, коледж, універсітэт?
- як выбраць сваю праграму?
- падрыхтоўка да залічэня ды інш.
Вядучы эксперт сустрэчы – Павел Жукоўскі, дырэктар агенцыі «ДЭЛІУС-ТЕРА», кансультант па пытаннях адукацыі за мяжой з 20-гадовым досведам працы.
«ДЕЛІУС-ТЕРА» – адзіная ў Беларусі агенцыя, дзе працуюць супрацоўнікі, акрэдытаваныя British Council (EducationUK Accredited Agent). Удзел у сустрэчы бясплатны.
Арганізатары запрашаюць да ўдзелу: навучэнцаў і навучэнак выпускных класаў, іх бацькоў, бабуль і дзядуль, якія клапоцяцца пра атрыманне якаснай вышэйшай адукацыі сваімі дзецьмі і ўнукамі.
Кантакты арганізатараў: [email protected], + 375 (29) 121-99-99; + 375 (17) 226-56-73
Даведацца больш можна тут.
Крыніца: imaguru.co