Лекцыя пра публічныя акцыі (Мінск)
аўт, 2016-01-12 10:42
13 студзеня 2016 года ў Мінску пройдзе лекцыя "Публічныя акцыі ў Беларусі: практычныя парады ад юрыста". Вядоўца лекцыі - юрыстка праваабарончага цэнтра "Вясна" (Беларусь) Наста Лойка.
Эксперт адкажа на пытанні:
- што можа быць за раздачу ўлётак?
- што пагражае за налепку постэраў на інфармацыйныя стэнды?
- як правесці флэш-моб у Мінску?
- ці варта падаваць заяўку на правядзенне акцыі?
Лекцыя ладзіцца ў офісе арганізацыі "Арт-Сядзіба" (Мінск) па адрасе: пр.Незалежнасці, 58, оф. 430.
Пачатак - а 19-й гадзіне.
Уваход вольны.
Слухачы лекцыі маюць магчымасць задаць любыя пытанні па прапанаванай тэме, у тым ліку анлайн.
Крыніца Adukacyja.info.