Лекцыя пра нефармалаў у савецкім кінематографе перыяду перабудовы (Мінск)

21 чэрвеня 2016 года (аўторак) у прасторы ЦЭХ у Мінску пройдзе лекцыя  культуролага і выкладчыцы Еўрапейскага коледжа "Liberal Arts" у Мінску (ECLAB) Вольгі Раманавай "Пакаленне ў масках": нефармалы ў савецкім кінематографе перыяду перабудовы.

Слухачы інтэрактыўнай лекцыі даведаюцца пра моладзевы кінематограф 1980-х гадоў. Тэмы лекцыі: сацыяльныя "страхі" і моладзевыя драмы перыяду перабудовы; праблемы познесавецкага грамадства; ідэйныя і стылістычныя формы моладзевага пратэсту ў кінематографе перыяду перабудовы.

Мерапрыемства арганізавана ў межах "ECLAB_Інтэракцыі" - cерыі імпрэз (экскурсій, прэзентацый, кінапраглядаў, дыскусій і г.д.), прысвечаных асэнсаванню савецкай гісторыі і індывідуальнай ды калектыўная памяці.

Лекцыя пройдзе па адрасе: Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16, прастора ЦЭХ. Пачатак - а 20-й гадзіне. Уваход вольны. Мерапрыемства на Фэйсбуку.

Паводле Eclab.by.