Лекцыя пра лічбавы актывізм і новую культуру пратэсту (Мінск)
7 снежня 2015 года ў Мінску ў межах праекту "Еўрапейскае кафэ - адкрытая прастора Еўропы" італьянскі сацыёлаг і палітолаг Паала Гербаўда выступіць з лекцыяй "Лічбавы актывізм і новая культура пратэсту".
Эксперт даследуе сучасны лічбавы актывізм і лічбавую палітыку і напісаў, у прыватнасці, кнігу "Твіты і вуліцы: сацыяльныя медыі і сучасны актывізм". Паала Гербаўда з'яўляецца дырэктарам Цэнтра лічбавай культуры і кіраўніком праграмы бакалаўрыята па лічбавай культуры ў Каралеўскім каледжы Лондана.
Сацыяльныя медыі выступаюць як сродак дыялогу, самаарганізацыі і мабілізацыі. З іх дапамогай прасоўваліся ідэі эканамічнай роўнасці і дэмакратыі падчас акцыі "Occupy Wall-Streеt" у Нью-Ёрку, падчас рэвалюцыі 2011-га года ў Егіпце і г.д.
Эксперт разглядае сацыяльныя медыя як месца скрыжавання інтарэсаў розных бакоў: карпарацыяў, урадаў, звычайных карыстальнікаў і актывістаў.
Лектар даследуе дзеянні людзей у межах лічбавага актывізму і вывучае, як распаўсюд сацыяльных медыя змяняе структуры палітычнай арганізацыі, формы лідарства і ўдзелу.
Пачатак лекцыі - у 18:30. Уваход вольны.
Адрас: Мінск, вул. Фабрыцыюса, 4, бізнэс-клуб "Imaguru". Старонка мерапрыемства на Фэйсбуку. Падрабязная інфармацыя пра лекцыю - тут.
Паводле Eurocafe.by.