Лекцыя пра каштоўнаснае ад ECLAB

15 лістапада Еўрапейскі каледж Liberal Arts у Беларусі ладзіць лекцыю  «(Не)традыцыйныя каштоўнасці: як выглядаюць зараз і чаго чакаць далей?». Уваход вольны, але неабходна зарэгістравацца па спасылцы. Пра месца правядзення арганізатары паведамяць асобна зарэгістраваным наведвальнікам.

Падчас лекцыі Alexa Tim – спецыялістка ў галіне гендэрных даследаванняў – раскажа пра панятак “традыцыйных каштоўнасцяў” у шырокім сэнсе, а таксама ў аспекце сямейных роляў, гендэру і сэксуальнасці. Акрамя таго, даследчыца адкажа на пытанні пра сувязь нараджальнасці і легалізацыі аднаполых сем’яў і перспектывы захавання традыцыйных каштоўнасцяў з укараненнем сучасных навуковых падыходащ, таких як генная інжэнерыя.

Крыніца: facebook.com