Лекцыя па магчымасцях арганізацыі бізнесу ў ЗША

24 студзеня 2017 г. а 18 гадзіне ў Стартап хабе бізнес-клубе Імагуру пройдзе  скайп-лекцыя/майстар-клас ад амерыканскага адваката беларускага паходжання Юрася Зянковича па асаблівасцях працы на рынку ЗША і выгодах для беларускага бізнесу. Удзел у мерапрыемстве – платны і складае 29 беларускіх рублёў. Працоўныя мовы – беларуская і ангельская.

У праграме:

1. ЗША як рынак для беларускіх ІТ-прадуктаў;
2. асаблівасьці працы на рынку ЗША;
3. рэгістрацыя кампаніі ў ЗША - выгоды для беларускага бізнэса;
4. асновы карпаратыўнага права ЗША;
5. пытанні і адказы.
Спікер
Юрась Зянковіч (ЗША) - амэрыканскі адвакат беларускага паходжання са спецыялізацыяй у амэрыканскім карпаратыўным і гаспадарчым праве, а таксама ў імміграцыйным праве ЗША. Офісы знаходзяцца ў гарадах Нью-Йорку і Дэнвэры, Каларада. Прамое уключэнне па скайпе.
Зарэгістарвацца для ўдзелу трэба па адрасе сеціўнай пошты:  eventer.by
Папярэднія пытанні адвакату можна задаць на [email protected]
Па арганізацыйны’ пытаннях звяртайцеся, калі ласка, па тэлефоне +375 29 670 15 05
Крыніца: imaguru.co