Лекцыя навуковага супрацоўніка Harvard Business School пра выбудоўванне супрацы медыя з сацыльнымі сеткамі (Мінск)
2 сакавіка (чацвер) а 19 гадзіне ў Прэс-клубе Беларусь па адрасе: Мінск, вул. Веры Харужай, 3-601 адбудзецца адкрытая лекцыя навуковага супрацоўніка Harvard Business School Гжэгажа Пехаты: “Як навінным медыя атрамыць выгоду ад дамінавання сацсетак”. Арганізатары запрашаюць журналістаў і рэдактараў, а таксама спецыялістаў па камунікацыях. Мова сустрэчы – руская. Уваход вольны, але неабходна рэгістрацыя.
Гжегаж Пехата вывучае мадэлі падрыву індустрыі медыя, абумоўленыя тэхналогіямі. Акрамя таго, Гжэгаж кансультуе буйнейшую польскую газету Gazeta Wyborcza, а таксама праводзіць кансультацыі з медыякампаніямі па ўсім свеце
Змест лекцыі
Самая вялікая газета ў свеце сёння - Facebook - мае 1,8 мільярда карыстальнікаў і не мае ніводнага журналіста, самая вялікая тэлевізійная сетка YouTube, якая не стварае ніводнага шоў. Такія платформы займаюць лідарскія пазіцыі ў агрэгацыі, распаўсюджанні і манетызацыі лічбавага кантэнту, у той час як журналістам даводзіцца канкураваць з часам прапагандыстамі-аматарамі і прафесіяналамі, якія працуюць над стварэннем фэйкавых навін. Выпрацоўка стратэгіі па працы з сацыяльнымі медыямі, аптымізацыя кантэнту для іх сталі прыярытэтнымі задачамі для многіх медыякампаній.
Чаму лічбавыя платформы атрымліваюць больш увагі аўдыторыі, чым сродкі масавай інфармацыі? Якая роля журналістыкі ў свеце пост-праўды? Што такое слушная стратэгія для навінных выданяў: “супрацоўніцтва” з сацыяльнымі сеткамі, канкурэнцыя, ці то і другое разам? Пра гэта і распавядзе Гжэгаж.
Крыніца: press-club.by