Лекцыя «Грамадзянскі ўдзел на мясцовым узроўні ў Чэхіі: моцныя і слабыя бакі»
аўт, 2018-09-18 14:48
Публічная лекцыя «Грамадзянскі ўдзел на мясцовым узроўні ў Чэхіі: моцныя і слабыя бакі» пройдзе ў Мінску 26 верасня ў 19:00 у бізнес-клубе "Imaguru", вул. Фабрыцыуса, 4. Уваход вольны, але неабходна рэгістрацыя.
На лекцыі гаворка пойдзе не толькі пра важнасць грамадзянскай супольнасці ў цэлым, але і пра грамадзянскі ўдзел, які немагчымы без:
- дасведчанасць з абодвух бакоў (грамадзяне і службовыя асобы дзяржадміністрацыі);
- сістэмы грамадскіх абмеркаванняў з удзелам экспертаў/к;
- навучання грамадзянскаму ўдзелу з разборам яго стратэгічных мэтаў.
Лектар - Марцін Свароўскі, магістр сацыяльных навук, працаваў у кіраўніцтве місіі амбасады Чэхіі ў Будапешце і Варшаве, цяпер - намеснік кіраўніка Дэпартамента планавання палітыкі Міністэрства замежных спраў Чэхіі.
Крыніца: sympa-by.eu