Лекцыя + дыскусія па асабістых фінансах
чцв, 2017-12-07 13:23
Бясплатны адукацыйны семінар "Кіраванне прыватнымі фінансамі: ваш шлях да фінансавай незалежнасці". Падчас семінара, які ўключае лекцыю і дыскусію, удзельнікі і ўдзельніцы даведаюцца як выпрацаваць эфектыўную стратэгію кіравання ўласнымі фінансамі, як крок па кроку з нуля збудаваць капітал, які забяспечыць фінансавую незалежнасць і ўпэўненасць у заўтрашнім дні. Уваход вольны.
Вядоўца - Dr. Аляксандр Стэпановіч - заснавальнік і CEO інвестыцыйна-кансалтынгавай кампаніі ў Варшаве, арганізатар "Нацыянальнага бізнес-клуба імя Рамана Скірмунта". Семінар арганізуецца ў партнёрстве з Global Shapers Community.
21 снежня 2017 г. в 19:00 - 21:00. Канферэнц-зала "Акцэнт", вуліца Пятра Глебкі 11 корп 1, Мінск, Беларусь
Крыніца: facebook.com