LARP-гульня: Ці гатовыя студэнты да льгот? (Брэст)

29 лістапада 2016 года ў Брэсце ладзіцца LARP-гульня "Ці гатовыя студэнты да льгот?". Мерапрыемства арганізавана ў межах адукацыйнай праграмы "Акадэмія студэнцкага лідарства" Цэнтрам развіцця студэнцкіх ініцыятыў.

Тэма гульні - студэнцкія льготы. Арганізатары маюць  на мэце сур'ёзна абмеркаваць пытанні штомесячнага студэнцкага бюджэту - праз ролевую гульню. Удзельнікаў чакае: цяжкі маральны выбар, гарачае абмеркаванне, пошук кансенсусу. Кожны ўдзельнік гульні возьме ролю пэўнага героя, уся суполка падчас гульні прыме рашэнне, якія льготы больш важныя за іншыя.

Арганізатараў не толькі хвалюе памер стыпендыі беларускіх студэнтаў-"бюджэтнікаў" (у сярэднім 65 беларускіх рублёў), але і цікавяць ільготы на крэдыты, таннае пражыванне ў інтэрнатах, зніжкі на наведванне музеяў ды культурніцкіх устаноў.

Пачатак - а 18-й гадзіне. Удзел - па анлайн-рэгістрацыі.

Даведкі - праз е-мэйл: [email protected].