Лагер Privacy Camp ў Брусэлі (Бельгія)
Лагер Privacy Camp адбудзецца ў Брусэлі, Бельгія 29 студзеня 2019. Для ўдзелу ў лагеры запрашаюцца прадстаўнікі/цы грамадзянскай супольнасці, палітыкі, навукоўцы для абмеркавання праблем правоў чалавека і лічбавага акружэння. Падаваць заяўку могуць прадстаўнікі/цы грамадзянскай супольнасці, палітыкі, навукоўцы. Удзел бясплатны, заяўкі прымаюцца да 19 лістапада 2018. Неабходна падаць свае прапановы на адну з тэм: эканоміка і рабочая сіла платформаў, алгарытмічны зрушэнне, дэмакратычны ўдзел і сацыяльныя сеткі.
Лагер 2019 засяродзіцца на лічбавых платформах, іх палітычным значэнні i ўплыў на грамадства. З-за росту кампаній, такіх як Uber, Facebook, Amazon або Google, тэрмін «платформа» выйшаў за рамкі свайго першапачатковага тэхналагічнага значэння і стаў сацыякультурным феноменам. Кажуць, што платформы спрыяюць узаемадзеянням паміж людзьмі і становяцца важным эканамічным і палітычным феноменам Privacy Camp 2019 раскрые наступствы сацыяльна-палітычнай структуры, правоў чалавека і распрацоўкі палітыкі.
- Пакажыце мэту Вашай сесіі, які вынік для Вас з'яўляецца добрым?
- Пакажыце іншых спікераў, якія могуць узяць удзел у вашай панэлі.
- Падумайце аб тым, як можна прыцягнуць як мага больш удзельнікаў/ц. Сярэдняя працягласць панэлі - 75хвілін.
- Падрыхтуйце кароткае апісанне, максімум 400 слоў.
Крыніца: privacycamp.eu