Лагер для выкладчыкаў лічбавай камунікацыі (Украіна)
Digital Communication Network арганізоўвае трэнінг для настаўнікаў, які пройдзе з 19 па 21 красавіка 2018, Украіна. Удзельнікі(цы) лагера будуць падзелены на чатыры невялікія групы, кожная група будзе праходзіць трэнінг па адной з тэм: праца ў сацыяльных сетках, апавяданне, журналістыка дадзеных, камунікацыя з урадам. Арганізатары аплочваюць усе выдаткі ўдзельнікаў - трэнінг, пражыванне, харчаванне. Удзельнікам неабходна толькі аплаціць транспартныя выдаткі. Апошні тэрмін падачы заяўкі на ўдзел - 12 сакавіка.
Пасля заканчэння лагера кожны ўдзельнік павінен будзе правесці хоць бы адзін прафесійны трэнінг у савей суполцы. Кожны ўдзельнік стане часткай сеткі The Digital Communication Network Trainers Database і будзе запрашацца на мерапрыемствы для ўдзелу і выкладання на семінарах. Таксама праграма прапануе практычны семінар па прыцягненню аўдыторыі і развіццю прамоўніцкіх навыкаў, правільнага вызначэння тэрмінаў і парадку дня, метадам лічбавага трэнінгу, выкарыстання лічбавых інструментаў для прэзентацыі, арганізацыі лічбавых камунікатыўных семінараў і навучальных праграм.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- прымаюцца заяўкі ад грамадзян такіх краін: Албанія, Арменія, Азербайджан, Беларусь, Боснія і Герцагавіна, Балгарыя, Харватыя, Чэхія, Эстонія, Грузія, Грэцыя, Венгрыя, Італія, Казахстан, Косава, Кыргызстан, Латвія, Літва, Македонія, Мальта, Малдова , Румынія, Сербія, Славакія, Славенія, Таджыкістан, Украіна.
- кандыдатам неабходна быць членамі Digital Communication Network - зарэгістравацца;
- неабходна мець вопыт выкладання абранай тэмы.
Крыніца: digicomnet.org