Лабараторыя супольных мастацтваў - рэзідэнцыя для творцаў у Любліне

Творцы з краін ЕС і "Усходняга партнёрства" (Беларусі, Украіны, Малдовы, Арменіі, Грузіі, Азербайджана) могуць падаць заяўку на ўдзел у праграме "Лабараторыя супольных мастацтваў - Гарадскія рэзідэнцыі" ў межах праекту "Europe Grand Central". Праграма заахвочвае ўдзел творцаў, куратараў, сацыяльных аніматараў, культурніцкіх менеджэраў, сябраў тэатральных і танцавальных калектываў.

На праграму ладзіцца набор 8-мі ўдзельнікаў.

Праграма прадугледжвае ўзаемадзеянне творцаў і мясцовых жыхароў (супольнасцей).

Патрабаванне да кандыдатаў - валоданне ангельскай мовай. Удзельнікі праграмы разам з лакальнымі культурніцкімі менеджэрамі будуць працаваь з мясцовымі жыхарамі (дзецьмі ўзросту 3-13 год, людзьмі сталага веку, цяжкімі падлеткамі, беспрацоўнымі, бяздомнымі, маладымі бацькамі, алказалежнымі).

Кожны ўдзельнік атрымае грант у памеры 600 еўра, які пакрывае выдаткі на ўдзел, харчаванне, паўсядзённыя патрэбы. Арганізатары аплочваюць выдаткі на падарожжа (у памеры 300 еўра), матэрыялы на рэалізацыю праекту (на суму 400 еўра) і кампенсуюць кошт візы.

Заяўка на ангельскай мове (у pdf-фармаце з назвай файла "прозвішча_імя_portfolio.pdf") мусіць уключаць:

  • прафесійны профіль,
  • CV,
  • фатаграфіі артыстычных прац або выступаў.

Кандыдаты мусяць запоўніць анлайн-анкету і даслаць pdf-заяўку на е-мэйл: [email protected]mail.com. Дэдлайн - 11 сакавіка 2016 года.

 

Паводле Edu-Active.com.