Курсы фінскай мовы (Мінск)
сер, 2015-07-29 16:08
Цэнтр шведскіх даследаванняў (Мінск) запрашае на курсы фінскай мовы для пачаткоўцаў.
Заняткі пачынаюцца 15-га верасня 2015 года.
Урокі будуць праходзіць раз на тыдзень па аўторках альбо серадах з 17:00 да 19.00.
Каб запісацца на курсы і атрымаць поўную інфармацыю пра ўмовы навучання і расклад заняткаў, неабходна звярнуцца ў Цэнтр шведскіх даследаванняў праз е-мэйл: [email protected], альбо да каардынатара праекту Аддзялення Амбасады Фінляндыі ў Беларусі на электронны адрас: [email protected].
Паводле Finnish Embassy Liaison Office in Belarus.