Курсы дзелавой беларускай мовы (Мінск)
Асацыяцыя Еўрапейскага Бізнэсу ажыццяўляе набор на курс па вывучэнні дзелавой беларускай мовы. Удзельнікі атрымаюць магчымасць развіць навыкі вуснай і пісьмовай бiзнэс-камунiкацыi на беларускай мове для правядзення дзелавых перамоваў, нарад, прэзентацый, сумоўяў і г.д. На курс запрашаюцца прадстаўнікі камерцыйных кампаній.
Курс дзелавой беларускай мовы ўключае 12 заняткаў і складаецца з 5-ці тэматычных блокаў:
- арганізацыя,
- кадры,
- рынак,
- перамовы,
- этыка.
Заняткі пройдуць з 29 студзеня па 16 красавіка 2015 года. Вядоўца курсу - лінгвіст Вераніка Мазуркевіч. Навучанне будзе праходзіць адзін раз на тыдзень па чацвяргах з 18:30 да 20:00 па наступнай адрэсе: г. Мінск, завулак Казлова, д. 7, офіс 535. Навучанне платнае, для кампаній-сябраў Асацыяцыі Еўрапейскага Бізнэсу курс бясплатны (для аднаго прадстаўніка з кампаніі-сябра Асацыяцыі).
Па пытаннях запісу на курс і аплаты неабходна звяртацца да Кацярыны Сыраежкiнай праз е-мэйл: [email protected], альбо па тэлефоне: (017) 245 98 34.
Набор на курс ажыццяўляецца да 19 студзеня 2015 года.
Паводле Aebbel.by.