Курс ў Германіі для журналістаў з Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы
Інстытут прамоўцыі журналісцкага таленту (IFP, Германія) ладзіць 3-тыднёвы інтэнсіў "Усходні курс", які пройдзе з 17 ліпеня па 5 жніўня 2016 года ў Мюнхене. Запрашаюцца журналісты ва ўзросце 19-32 год з Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы, якія працуюць у друку, на радыё або тэлебачанні.
Адукацыйная праграма прысвечана разнастайным формам і стылям журналістыкі, метадам журналістыкі расследаванняў, тэхніцы інтэрв'ю для радыё і ТБ. Па заканчэнні ўдзельнікі атрымаюць сертыфікаты.
Патрабаванне да кандыдатаў - вольнае валоданне нямецкай мовай. Удзел платны. Кошт для навучэнцаў з Еўразвязу складае 100 еўра, з краін па-за межамі ЕЗ - 70 еўра. Унёсак уключае плату за навучанне, пражыванне і харчаванне. Выдаткі на падарожжа арганізатары кампенсуюць адмысловым грантам.
Дэдлайн - 15 лютага 2016 года. Зарэгістравацца на курс можна тут.
Паводле Edu-Active.com.