Курс сацыяльна-адказнай ілюстрацыі «Адказная графіка» (Віцебск)
Vitebsk4Me набірае маладых мастакоў/чак, ілюстратараў/к, дызайнераў/к, відэографаў з Віцебска і Віцебскай вобласці на чароўны курс «Адказная графіка». Пажадана – з рэалізаванымі працамі і/альбо партфоліа. Апошні дзень падачы анлайн-заяўкі – 15 верасня 2019. Удзел бясплатны.
За чатыры месяцы, з верасня па снежань, удзельнікі і ўдзельніцы будуць развіваць здольнасці ў ілюстрацыі і яе прымяненні. Асобная ўвага – на выпрацоўку ідэяў, карысных для грамадства, чалавека і яго/яе правоў (без панікі, пра гэта будуць асобныя сустрэчы).
Выступаюць прафесіяналы з Беларусі, Германіі і Расіі. Яны афармляюць гульні і фестывалі, робяць лепшыя сацыяльныя коміксы і ілюстрацыі для медыя і распавядаюць пра праблемы чалавецтва мовай візуала. А яшчэ будуць варкшопы, дзе ты выпрацуеш уласны сацыяльны значны праект.
Крыніца: vitebsk4.me