Курс па гендарных аспектах для моладзевых лідараў у Арменіі і Лондане

Праграма «Erasmus+», Аrmenia Progressive Youth, і NICOLA запрашаюць на курс  па гендэрнай роўнасці і мэйнстрымінгу. Навучальны курс мае на мэце даць магчымасць моладзевым лідарам і працаўнікам адчуць і прааналізаваць моц гендару і гендарных ролей праз забяспечэнне іх пляцоўкай для дыскусій, дэбатаў і магчымасцю даведацца больш пра тэму, якая часта застаецца за кадрам.

Мэта праграмы – дапамагчы ўдзельнікам і ўдзельніцам  даведацца пра праблемы гендарнай роўнасці праз абмеркаванне і параўнанне рэальнай сітуацыі ў Еўрасаюзе і краінах, на якія накіраваная Еўрапейская палітыка суседства, а таксама  падзяліцца досведам, лепшымі практыкамі і ведамі паміж моладзевымі працаўнікамі на тэму ўліку гендарных аспектаў і пашырэння правоў і магчымасцяў жанчын.
Навучальны курс будзе складацца з двух этапаў:

  • 22-30 ліпеня 2017 г. Ерэван (Арменія) – інтэнсіўнае навучанне;
  • 11-16 верасня 2017 – азнаямляльная паездка ў Лондан (Вялікабрытанія).

 

Фінансавыя ўмовы ўдзелу
Удзел у абедзвюх сесіях абавязковы. Арганізатары забяспечваюць пражыванне і харчаванне, пакрываюць транспартныя выдаткі ў памеры да 275 еўра (на кожную з частак курса). Прадугледжана рэгістрацыйная плата ў памеры 60 еўра.

Каб трапіць на навучальны курс, неабходна падаць заяўку. Апошні дзень падачы  – 7 ліпеня 2017 г.

Паводле: adukacyja.info