Курс лідарства ў прававых пытаннях у Будапешце (Венгрыя)
2-7 снежня гэтага года Namati збірае разам 60 маладых лідараў ва ўніверсітэце Budapest's Central European University для навучання на чацвёртым штогадовым курсе Legal Empowerment Leadership Course. Дадзены курс прадастаўляе рэальную магчымасць навучацца ў першакласных спецыялістаў, спраўляцца з рэальнымі задачамі і развіваць рух па пашырэнню правоў і магчымасцяў. Арганізатары маюць лімітаваную колькасць стыпендый, якія выплачваюцца на конкурснай аснове. Крайні тэрмін падачы анлайн заяўкі - 12 жніўня 2018.
Дадзены курс падрыхтоўвае лідараў, якім цікавы аспект пашырэння правоў і магчымасцяў. У аснове курса - абмен вопытам і ведамі і навучанне ў малых групах, дзе кожны атрымае магчымасць падзяліцца сваім меркаваннем і атрымаць парады і падтрымку, і дапамогу ў пераадоленні перашкодаў у сваёй працы.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- прымаюцца заяўкі ад практыкаў, палітыкаў, даследчыкаў;
- курс прызначаны для людзей, чыя праца і зацікаўленасць наўпрост звязаныя з пашырэннем правоў і магчымасцяў юрыдычных асоб: юрысты і кіраўнікі грамадскіх арганізацый, чыя праца накіравана на пашырэнне правоў і магчымасцяў; палітычныя лідары і ўрадавыя чыноўнікі, якія могуць уплываць на пашырэнне правоў і магчымасцяў; прадстаўнікі агенцтваў развіцця, якія працуюць над пашырэннем правоў і магчымасцяў на міжнародным ці рэгіянальным узроўні; навукоўцы і даследчыкі, зацікаўленыя пытаннем пашырэння правоў і магчымасцяў.
Крыніца: namati.org