Курс коміксу «Пра мяне ды пра ўсё на свеце»

27 студзеня ў «Дзіцячых творчых майстэрнях галерэі «Ў» пачынаецца новы сезон з ужо легендарнага вучэбна-забаўляльнага курса коміксу. Пра тое, як распавесці і намаляваць цікавую гісторыю на любую тэму. У канцы курса кожнае дзіця атрымае надрукаваны каляровы варыянт свайго коміксу.

У праграме:

Знаёмства з гісторыяй коміксу як жанру, з асноўнымі яго элементамі, распрацоўка галоўнага героя і другарадных персанажаў, асноўныя паставы і міміка, стварэнне сюжэту ад пачатку да канца, раскадроўка, стварэнне паўнавартаснага коміксу.


Заняткі праводзіць Валерыя Манковіч - дызайнерка і ілюстратарка, а яшчэ трохі супергераіня. Чытае і малюе коміксы колькі сябе памятае. Лічыць, што калі ты не ведаешь, што маляваць, пачынай маляваць самога сябе.

Узрост: 7 -12 гадоў
Кожную суботу 14:00-15:30
Кошт аднаго занятка: 10 рублёў (папярэдні запіс абавязковы)
Месца: Крама Ў (вул. Нямiга, 5 (пав 40, ГЦ "Метраполь"))
Даведкі і запіс па тэлефоне +375 (33) 3035960

УВАГА!
Магчымы яшчэ адзін набор у групу на нядзелю. Калі ў вас няма магчымасці ходзiць па суботах, то патэлефануйце нам, і мы будзем спрабаваць фармаваць дзве групы

Iншыя актуальныя курсы «Дзіцячых творчых майстэрнях галерэі «Ў»:



- Сямейны курс «Iнтуітыўны малюнак»
- Арт-тэрапія для пажылых людзей

Крыніца: facebook.com