Курс «Грамадская падтрымка для прасоўвання інтарэсаў мэтавых груп»

Міжнароднае асветніцкае грамадскае аб'яднанне «АКТ» запрашае арганізацыі грамадзянскай супольнасці ўзяць удзел у навучальным курсе «Грамадская падтрымка для прасоўвання інтарэсаў мэтавых груп». Каб прыняць удзел у курсе, запоўніце анлайн-заяўку не пазней за 21 сакавіка. Навучальны курс пройдзе ў сакавіку-снежні 2018 года.

Калі вы хочаце прыцягнуць фінансаванне з мясцовых крыніц і грамадскую падтрымку для прасоўвання інтарэсаў груп павышанай рызыкі інфікавання ВІЧ, людзей, якія жывуць з ВІЧ, і людзей, закранутых праблемай туберкулёзу, - гэты курс для вас. Навучальны курс пройдзе ў рамках праекта Глабальнага фонду для барацьбы са СНІДам, туберкулёзам і малярыяй «Стрымліванне эпідэміі ВІЧ і скарачэнне захворвання і смяротнасці ад ВІЧ у Беларусі».

Удзел у курсе могуць прыняць прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і ініцыятыў, якія працуюць:

  • з людзьмі, якія жывуць з ВІЧ, і групамі высокай рызыкі інфікавання ВІЧ (людзьмі, якія ўжываюць ін'екцыйныя наркотыкі, людзьмі, якія працуюць у камерцыйным сэксе, прадстаўнікамі і прадстаўніцамі ЛГБТК + супольнасці);
  • з людзьмі, закранутымі праблемай туберкулёзу;
  • з тэмамі роўнасці, захавання правоў і не дыскрымінацыі ў адносінах да паказаных мэтавым групам.

 

У выніку навучання ўдзельнікі і ўдзельніцы:

  • правядуць ацэнку патрэбаў сваіх арганізацый і іх мэтавых груп;
  • распрацуюць і правядуць мерапрыемствы па прыцягненню сродкаў з мясцовых крыніц;
  • распрацуюць і правядуць кампаніі па прыцягненню грамадскай падтрымкі для адстойвання і прасоўвання інтарэсаў сваіх мэтавых груп;
  • наладзяць партнёрскія адносіны з арганізацыямі грамадзянскай супольнасці, супрацоўніцтва з медыя, бізнесам і дзяржаўнымі арганізацыямі.

 

Падчас курсу ўсе пройдуць навучанне на трэнінгах, а таксама выканаюць практычныя заданні і рэалізуюць свае ідэі пры падтрымцы ментараў.

Умовы ўдзелу:

  • Браць удзел у курсе могуць каманды з 3-4-х чалавек, якія будуць сумесна выконваць практычныя заданні курсу.
  • Абавязкова ўдзел 2-х прадстаўнікоў каманды ў кожным з мерапрыемстваў курса (трэнінгах, практычных заданнях паміж трэнінгамі, рэалізацыі ўласных ініцыятыў па прыцягненні грамадскай падтрымкі і грашовых сродкаў з мясцовых крыніц).
  • Арганізатары аплочваюць пражыванне, харчаванне і транспартныя выдаткі.

 

Крыніца: actngo.info