Курс для мэнэджэраў гісторыка-культурнай спадчыны (Віцебск)
У Віцебску з снежня 2014 года па травень 2015 года пройдзе адмысловы курс для мэнэджэраў гісторыка-культурнай спадчыны "Interhistory". Да ўдзелу ў навучанні запрашаюцца ўсе зацікаўленыя ў паглыбленні гістарычных ведаў пра Віцебск і Віцебскі рэгіён. Курс прадугледжвае наведванне лекцый, семінараў, а таксама арганізацыю культурніцкіх падзей і рэалізацыю ўласных праектаў навучэнцамі.
Курс "Interhistory" разлічаны на маладых людзей ва ўзросце 16-28 гадоў. Заняткі будуць праходзіць у Віцебску па выходных. Выкладчыкамі курсу з'яўляюцца лепшыя беларускія спецыялісты ў сферы гісторыка-культурнай спадчыны.
Для ўдзелу ў курсе неабходна да 23:29 4 снежня 2014 года даслаць на адрэсу: interhistory2015@gmail.com наступныя дадзеныя:
- імя, прозвішча,
- дата нараджэння,
- месца працы/вучобы, род дзейнасці,
- спасылка на профіль "Вконтакте" і/альбо "Facebook",
- кантактны нумар мабільнага тэлефона,
- кантактны е-мэйл,
- звесткі пра Ваш досвед (пры наяўнасці) у сферы гісторыка-культурнай спадчыны,
- 4-7 сказаў пра мэту Вашага ўдзелу ў курсе.
Удзел у курсе прадугледжвае наведванне ўсіх заняткаў. Колькасць месцаў абмежаваная. Па дадатковых пытаннях неабходна звяртацца на е-мэйл: interhistory2015@gmail.com. Падрабязнасці - на сайце.
Паводле Publicrepublic.info.