Курс "Асновы права і правы чалавека" (Магілёў)

Цэнтр гарадзкіх ініцыятываў у межах праграмы «Далучайся!» запрашае актыўную моладзь Магілёва ва ўзросце ад 14 да 35 гадоў (старшакласнікі/цы, студэнты/кі, актывісты/кі, а таксама ўсе, каму патрэбен мінімальны набор прававых ведаў) узяць удзел у курсе, прызначаным для асваеньня асноўных прававых паняццяў і атрыманьня мінімальна неабходных ведаў пра дзеючае заканадаўства.

Курс складаецца з 6 заняткаў, якія будуць праходзіць з сярэдзіны траўня адзін раз на тыдзень. Курс інтэграваны, складаецца з анлайн і афлайн сустрэч. Каб стаць удзельнікам/цай, трэба запоўніць да 7 траўня ўключна анлайн анкету. Удзел у курсе бясплатны. Па ўсіх пытаньнях: [email protected].

Праграма "Далучайся!" ўключае адукацыйныя, трэнінгавыя і даследчыя блокі:

  • курсы "Асновы права і правы чалавека" і "Дэбаты і асновы крытычнага мыслення",
  • навучанне ў Акадэміі крэатыўнай моладзі "CreatiWe"
  • Тыдзень моладзі "MogilevYouthWeek",
  • Форум моладзі "Youth BarCamp".

 

Калі вы жадаеце павысіць лідарскія якасці, распрацаваць новыя і патрэбныя моладзевыя ініцыятывы, абмеркаваць магчымасці іх супрацоўніцтва для дасягнення лепшага выніку, то далучайцеся.

Крыніца: https://urbanistic.by