Курс «Агенты змяненняў супраць гендэрнага гвалту»

Запрашаюцца прадстаўнікі і прадстаўніцы НДА, работнікі і работніцы адукацыйных устаноў і ўстаноў сацыяльнага абслугоўвання, якія працуюць з моладдзю да ўдзелу ў навучальным курсе «Агенты змяненняў супраць гендэрнага гвалту». Першы семінар-трэнінг адбудзецца 13-15 верасня 2018 у Сядзібе АС Мінскага раёна. Удзел у курсе бясплатны, патрэбна анлайн рэгістрацыя. Заяўкі на навучанне прымаюцца да 27 жніўня 2018.

Удзел у курсе прадугледжвае:

  • 2 трохдзённых семінара-трэнінгу;
  • 2 анлайн сесіі;
  • набор вучэбна-метадычных матэрыялаў;
  • распрацоўку аўтарскай праграмы;
  • практыку з мэтавымі групамі;
  • інфармацыйную падтрымку;
  • працу ў камандзе аднадумцаў;

 

Чаму можна навучыцца на курсе?

  1. разабрацца, што такое гендэрны гвалт і гендэрная карэктнасць;
  2. даведацца нюансы гвалту ў партнёрскіх адносінах;
  3. ствараць бяспечную адукацыйную прастору для моладзі;
  4. актывізаваць рэсурсы моладзі для процідзеяння гендэрнаму гвалту праз лідарства, узаемную падтрымку і салідарнасць.

 

Пасля заканчэння курса кожны/кожная ўдзельнік/ца распрацуе ўласную праграму па прафілактыцы гендэрнага гвалту для сваёй мэтавай моладзевай групы і рэалізуе яе пры падтрымцы спецыялістаў праекта і калегаў па курсе.

Крыніца: ywca.by