Купальскія мары ад Гродзенскага дзіцячага хоспіса
аўт, 2016-07-05 16:44
Гродзенскі дзіцячы хоспіс запрашае на святочнае мерапрыемства "Купальскія мары".
У праграме - майстар-класы па роспісе пернікаў, вырабе драўляных лыжак, народныя спевы і танцы, чытанка "Купальскія паданні на дыване" і прэзентацыя "старажытных беларускіх страў на новы лад". Запланаваны канцэрт мінскага музычнага гурта "Vuraj" і квэст-гульня "Шуканне чырвань-кветкі".
Мерапрыемства пройдзе 9 ліпеня 2016 года ў цэнтры Гродна (гастрабар "Вердэн", Савецкая плошча). Даведкі па тэл.: (033) 310 89 25.
Паводле 3sektar.by.