Купала поштай – новы электронны сервіс па вывучэнні беларускай літаратуры
У Беларусі з’явіўся сайт, які дапаможа ўсім ахвотным вывучыць творчасць Янкі Купалы, праглядаючы электронную пошту, і пачаць са 100 вершаў паэта. Менавіта такую магчымасць прапануе стваральнік сайта kupalaposhtai.by Уладзімір Андрыенка. Дзеля гэтага, трэба зайсці на галоўную старонку сайта і проста падпісацца на рассылку. Шчасліўцы і шчаслівіцы штораніцу будуць атрымліваць па адным вершы славутага беларускага песняра. Некамерцыйны праект разлічаны на тых, каму не стае часу чытаць кнігу, але ёсць вялікае жаданне ведаць сваю літаратурную спадычыну. Калі праект знойдзе дарогу да чытача, да Купалы незўзабаве далучацца і іншыя беларускія аўтары.
А пакуль што, аўтар раіць пачынаць офісны дзень з чытання аднаго з неўміручых твораў беларускага класіка.
Паводле:svaboda.org, kupalaposhtai.by