Культурны праект VEHA выдасць кнігу з унікальнай калекцыяй фатаграфій сярэдзіны XX стагоддзя
Культурны праект VEHA выдасць кнігу «Найлепшы бок» з унікальнай калекцыяй фатаграфій сярэдзіны XX стагоддзя, набыць якую можна будзе толькі ў рамках краўдфандынгавай кампаніі. У зборы матэрыялу для кнігі прынялі ўдзел больш за 50 сем'яў з розных куткоў Беларусі, калекцыянеры, а таксама Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей і праект «Беларускі архіў вуснай гісторыі». Кніга будзе выдадзена на беларускай і рускай мовах. Тэксты таксама перакладзены на ангельскую мову, што робіць іх даступнымі для разумення людзям, чые продкі былі ўдзельнікамі хваляў масавай эміграцыі.
Краўдфандынгавая кампанія працягнецца да 25 верасня. Каб падтрымаць праект, вы можаце пакінуць перадзамову на асобны экзэмпляр або набор фотакніг «Найлепшы бок».
Выданне кнігі з'яўляецца фінальнай кропкай у фарміраванні калекцыі «найлепшы бок» - вынік цэлага года працы праекта VEHA. Сёння архіў налічвае больш за 100 фотаздымкаў і стварае гістарычную рэтраспектыву побыту беларускіх вёсак з 1930-х па 1950-я гг. Усе фотаздымкі кнігі аб'ядноўвае прыгожая традыцыя - рабіць сямейныя здымкі на фоне посцілак (тканых дываноў). Менавіта яны аж да 1980-х гадоў заставаліся ключавым элементам дэкору вясковых дамоў і адной з самых важных рэчаў у вясковай хаце.
"Найлепшы бок" - гэта кніга пра культуру памяці. Сямейныя фотаархівы пасля смерці іх уладальнікаў часцей за ўсё становяцца непатрэбнымі і знішчаюцца з часам. Стварэнне гэтай унікальнай кнігі падкрэсліць значнасць архіваў і прыцягне ўвагу да важнасці іх захавання, - распавяла кіраўніца праекта VEHA Леся Пчолка. - Фотакніга дапамагае аб'яднаць раздробленыя кавалачкі гісторыі ў адзіны аповед і дае магчымасць атрымаць асалоду ад прыгажосці здымкаў, дзякуючы якім мы апускаемся ў каштоўныя моманты гісторыі і набліжаемся да разумення таго, чаму людзі надавалі асаблівыя сэнсы".
Фотакнігі "Найлепшы бок" таксама дапоўнена каментарамі прызнаных беларускіх экспертаў у галіне гісторыі, этнаграфіі і візуальных даследаванняў, якія дапамогуць чытачам даведацца пра перадумовы ўзнікнення традыцыі фатаграфаваць на фоне посцілак. У стварэнні кнігі прынялі ўдзел:
- Вольга Лабачэўская - доктарка мастацтвазнаўства, прафесарка;
- Лідзія Міхеева - сацыёлаг, даследчыца візуальнай культуры, кіраўніца адукацыйнай праграмы Arts, Science and Technology у ECLAB.
Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся, калі ласка, да Паліны Лахманенка, тэл +375 29 347 84 09; e-mail: [email protected]
Крыніца: ulej.by