Культурны лагер у Сеуле, Паўднёвая Карэя (удзел 600$)
Культурны лагер праводзіцца 4 разы на год: вясной, летам, восенню і зімой. Зараз прымаюцца заяўкі на восеньскі лагер. Лагер прызначаны студэнтам, прадстаўнікам моладзі і ўсім, каму цікавая праграма знаёмства з культурай і мовай Паўднёвай Карэі. Удзельнікам не трэба ведаць ангельскую мову для ўдзелу ў гэтым лагеры. Апошні тэрмін падачы заявак - 5 кастрычніка.
Мэта - натхніць студэнтаў і адкрыць іх розум да разумення іншых культур і вывучэння мовы. Арганізатары абяцаюць, што ўдзельнікі атрымаюць веды аб Карэі і будуць мець базавыя веды карэйскага мовы.
Удзельнікі будуць:
- жыць у Сеуле на працягу 6 дзён;
- зразумеюць і вывучаць культуру Карэі;
- паспрабуюць стаць мясцовымі жыхарамі праз ажыццяўленне мясцовых традыцый;
- выпрабуюць на сабе эксперыментальнае навучанне;
- па заканчэнні праграмы атрымаюць сертыфікат.
Кошт удзелу ў лагеры - 600$. У гэты кошт уваходзіць: трансфер з аэрапорту і ў аэрапорт, пражыванне, транспарт па месцы, пропуск у культурныя і гістарычныя месцы, сняданкі, развітальная вячэра. У кошт не ўваходзіць: міжнародны авія-пералёт, абеды і вячэры, асабістыя выдаткі.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- моладзь і студэнты ўзростам 15 - 27 гадоў, якім цікавы карэйская мова і культура;
- студэнты павінны прыняць удзел ва ўсёй праграме лагера;
- патрабуецца хуткая адаптацыя да новага асяроддзя;
- кандыдаты павінны быць здаровыя фізічна і ментальна;
- кандыдаты павінны аплаціць кошт лагеру.
- Заяўка на ўдзел падаецца анлайн. Лагер разлічаны на 15 удзельнікаў.
Крыніца: korea.ayfnhq.org