Культура важыць - конкурс для журналістаў і блогераў (Беларусь)

Прэс-клуб Беларусь (Мінск) і праграма "Культура і крэатыўнасць" ЕС-"Усходняга партнёрства" прадстаўляюць конкурс "Культура важыць".

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца журналісты, блогеры, студэнты факультэтаў журналістыкі, навучэнцы медыяшкол. Арганізатары конкурсу прапануюць разгледзець патэнцыял культуры для эканомікі і грамадскага жыцця і адказаць на пытанні: "Які ўнёсак робіць культура і крэатыўныя індустрыі ў Беларусі?", "Як культурныя праекты дапамагаюць у вырашэнні сацыяльных праблем?", інш.

Намінацыі конкурсу: "Прафесійны журналіст", "Журналіст-пачатковец", "Блогер". На конкурс прымаюцца працы ў любой форме і жанры (не дапушчальна дасылаць інфармацыйныя нататкі ці навіны, заказныя/аплочаныя матэрыялы).

Сябры журы:

- Альгерд Бахарэвіч - беларускі пісьменнік;

- Таццяна Арлова - выкладчыца, Інстытут журналістыкі БДУ;

- Максім Жбанкоў - журналіст, мастацкі крытык;

- Вольга Шпарага -  рэдактарка анлайн-часопіса "Новая Еўропа", выкладчыца ECLAB (Мінск);

- Настасся Нуржынская - эксперт па камунікацыях праграмы ЕС-Усходняга партнёрства "Культура і крэатыўнасць";

- Аліна Дзеравянка - каардынатарка праграмы ЕС-Усходняга партнёрства "Культура і крэатыўнасць";
- Юлія Слуцкая - медыяэксперт, заснавальніца Прэс-клуб Беларусь.

Заяўкі прымаюцца да 15 снежня 2016 года. Падрабязнасці тут.

 

Паводле Press-Club.by