Культура і Крэатыўнасць: Вакансія трэнера для трэнераў

 

У праграму "Культура і Крэатыўнасць" ЕС-"Усходняга партнёрства" патрабуецца трэнер. Спецыяліст будзе праводзіць варкшопы і "трэнінгі для трэнераў".

Тэрмін працы - 12 працоўных дзён у перыяд з траўня па снежань 2017 года. Мерапрыемствы пройдуць у Беларусі, Малдове і Азербайджане.

Патрабаванні да кандыдатаў:

- мінімум 5 год працоўнага досведу "трэнерам трэнераў" і правядзення варкшопаў;

- мінімум 3 гады працоўнага досведу ў краінах "Усходняга партнёрства" ці ЕС у адпаведных галінах;

- веданне культурніцкіх і крэатыўных індустрый (трэнды і канцэпцыі ў ЕС і "Усходнім партнёрстве");

- добрыя камунікацыйныя навыкі, навыкі фасілітатара, досвед прэзентацый;

- досвед у супрацоўніцтве з медыя і прамоўцыі праектаў ці мерапрыемстваў.

Дэдлайн падачы заяўкі - 15:00 па кіеўскім часе 23 снежня 2016 года. Падрабязнасці тут.

 

Паводле CulturePartnership.eu