Культура і крэатыўнасць: навучальны тур ў Польшчу
У межах праграмы Еўразвязу і "Ўсходняга партнёрства" "Культура і крэатыўнасць" ладзіцца навучальна-азнакамляльны тур у Польшчу для арганізацыяў культурніцкіх і крэатыўных індустрый Беларусі, Украіны, Грузіі, Малдовы, Арменіі, Азербайджана.
Прымаюцца заяўкі на ўдзел у туры і праграме партнёрства.
Праграма "Культура і крэатыўнасць" фінансуецца Еўразвязам.
Будуць абраныя 6 арганізацый з краін "Усходняга партнёрства", якія атрымаюць магчымасць навучання і сумеснай працы з наступнымі 6-цю польскімі арганізацыямі:
- "Майстэрні культуры" (Люблін),
- Тэатр Стэфана Ярача (Ольштын),
- Культурны цэнтр імя Ц.К. Норвіда (Кракаў),
- "Bołt Records" (Варшава),
- "Арт Інкубатар" (Лодзь),
- Інстытут гарадской культуры (Гданьск).
Праграма скіравана на развіццё доўгатэрміновага партнёрства паміж культурніцкімі арганізацыямі Польшчы і краін "Усходняга партнёрства": узаемнае навучанне, арганізацыю тэматычных канферэнцый, сумесных мерапрыемстваў і г.д.
Падаць заяўку могуць:
- дзяржаўныя ўстановы сферы культуры,
- прыватныя і камерцыйныя культурніцкія арганізацыі,
- арганізацыі грамадзянскай супольнасці і недзяржаўныя арганізацыі, што працуюць у сферы культурніцкіх і крэатыўных індустрый.
Арганізацыі мусяць даслаць запоўненую форму заяўкі да 7 снежня 2015 года.
Форма заяўкі на ангельскай мове.
Арганізатар туру - Нацыянальны цэнтр культуры Польшчы. Асноўнае месца мерапрыемстваў - еўрапейская сталіца культуры 2016 года - горад Вроцлаў.
Крыніца: CulturePartnership.eu.