Культура і крэатыўнасць: Набор інструктараў па камунікацыі і адвакацыі
сер, 2016-03-09 16:46
Каманда праграмы "Культура і крэатыўнасць" набірае 2-х інструктараў, якія стануць вядоўцамі курсу па камунікацыі альбо па адвакацыі ў краінах "Усходняга партнёрства" (Беларусі, Украіне, Малдове, Арменіі, Азербайджане і Грузіі). Навучанне ладзіцца з красавіка 2016 да лета 2017 года. Кожны інструктар будзе працаваць (у агульнай колькасці на працягу 18 дзён) у 3-х краінах "Усходняга партнёрства":
1) Арменіі, Беларусі, Украіне;
2) Азербайджане, Грузіі, Малдове.
Інструктары будуць ладзіць воркшопы і ўдзельнічаць у анлайн-навучанні.
Падрабязней пра ўмовы і патрабаванні да кандыдатаў можна даведацца тут.
Апошні тэрмін падачы заявак - 12:00 25 сакавіка 2016 года.
Паводле CulturePartnership.eu.