Кубак свету па ўніверсітэцкіх стартапах (Капенгаген)
сер, 2016-08-03 17:03
3-7 кастрычніка 2016 года ў Капенгагене (Данія) пройдзе Кубак свету па ўніверсітэцкіх стартапах.
Запрашаюцца каманды, у якіх мінімум адзін сябра - выкладчык, або студэнт, або выпускнік універсітэта.
Мерапрыемства ўключае сустрэчы з ментарамі, інвестарамі, камерцыйны прагляд прадуктаў, г.д.
Мерапрыемства ладзіцца для ўзбагачэння патэнцыялу і развіцця каманд фіналістаў, а таксама акселерацыі руху стартапаў у міжнароднай сетцы.
Вітаюцца студэнцкія стартапы. Склад каманды - мінімум 2 чалавекі. У Капенгагене маюць прысутнічаць мінімум 2 удзельніка кожнай каманды.
Дэдлайн - 21 жніўня 2016 года.
Пра ўмовы ўдзелу і прызы можна даведацца на гэтай старонцы.
Паводле MladiInfo.eu.